"ПРАБЕГ ПА ПРАМОЙ 70 МЕТРАЎ — І ЗАБІЎ"
У заключны дзень кастрычніка 2004 года "бела-сінія" сёмы раз у сваёй біяграфіі заваявалі званне чэмпіёнаў Беларусі. У гонар юбілея прэс-служба нашага клуба прадставіла ўвазе заўзятараў серыю відэападкастаў з непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей.
Гэтым разам вядоўцы Елізавета Гататуліна і Васіль Князюк у гасцінных сценах "Паба82" сустрэліся з чарговымі героямі 20-гадовай даўніны хаўбекам Андрэем Разіным, аўтарам залатога гола ў супрацьстаянні з БАТЭ, і форвардам Леанідам Ковелем.
У паўгадзінным роліку, размешчаным на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама", — шмат цікавых гісторый аб тым сезоне.
Прыемнага прагляду!