ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "ЧЫГУНАЧНІКАЎ"
У сераду, 16 кастрычніка, нашы рэзервісты правядуць перанесены паядынак 25-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне — у родных сценах з гомельскім "Лакаматывам".
Стартавы свісток на "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А прагучыць у 17.30. Уваход вольны.
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча апранецца ў белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам (Дзяржынск), асістэнты — Мікалай Казак (Зембін) і Яўген Клімовіч (Беразіно). Чацвёрты суддзя — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна). Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).
Жывая трансляцыя супрацьстаяння дасяжна на Youtube-канале АБФФ.