ПЕРШАЯ ЛІГА: НА РАДЗІМУ ДЗМІТРЫЯ ЛЯНЦЭВІЧА
На гэтыя выходныя запланаваны паядынкі 27-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2024. Мінскаму "Дынама-2" належыць адправіцца на радзіму свайго настаўніка Дзмітрыя Лянцэвіча — у Ліду.
Супрацьстаянне з аднайменным клубам пройдзе ў суботу, 5 кастрычніка, на стадыёне "Старт" (вул. Качана, 33). Пачатак у 16.00. Уваход вольны.
Нашы хлопцы прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Андрэем Мінінковым, асіставаць якому будуць Алег Маслянка і Ўладзімір Чыжэўскі. Чацвёрты суддзя — Аляксандр Александровіч (Ліда). Інспектар матчу — Генадзь Ляўчук (Брэст).
Сачыць за развіццём падзей у гульні дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.