ПЕРШАЯ ЛІГА: ЦІ ВОЗЬМЕМ РЭВАНШ?
Наступным апанентам нашых рэзервістаў у межах другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2024 стане "Орша", якой войска Дзмітрыя Лянцэвіча, нагадаем, саступіла летам на выездзе (0:1).
Шанс рэваншавацца прадставіцца ў пятніцу, 11 кастрычніка. Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А прагучыць у 17.00. Уваход вольны.
Гаспадары поля зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Гродна на чале з Дзмітрыем Дубатоўкам, асіставаць якому будуць Станіслаў Якуцэвіч і Артур Серык. Чацвёрты суддзя — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Міхаіл Архіпаў (Жодзіна).
У жывым эфіры паядынак пакажа Youtube-канал АБФФ.