НЯЎДАЧА Ў ВЯЛІКА-ГОРЫЦЫ
Завершаны паядынак жаночых нацыянальных зборных Беларусі і Чэхіі ў межах 1-га раўнда плэй-оф чэмпіянату Еўропы-2025. Падначаленыя Юрыя Малеева былі адолены без шансаў — 1:8.
На поле стадыёна "Градскі" ў харвацкай Вяліка-Горыцы выйшаў квартэт футбалістак сталічнага "Дынама"-БДУФК. Ад званка да званка адпрацавалі абаронцы Юлія СЛЯСАРЧЫК і Арына СІТНІКАВА, а таксама хаўбек Ганна ПІЛІПЕНКА. Яшчэ адна прадстаўніца сярэдняй лініі Дар’я МАНЮКОВА ўступіла ў гульню на 63-й хвіліне.
Сустрэча ў адказ адбудзецца ў аўторак, 29 кастрычніка, на той жа арэне.
Фота: vk.com/wfbelarus