Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЎЗЯЛІ ВЕРХ НА "ЮНІ"

2.10.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Перанесены матч 21-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — АБФФ WU19 (МІНСК) — 3:1 (1:1)
МІНСК. 2 кастрычніка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 16.00. 40 гледачоў.
СУДДЗІ: Ю.Круш, А.Ліповік (абодва — Брэст), І.Кавальскі (Мінск).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Слясарчык, Чарлёнак (Капусціна, 46), Сітнікава, Капыша (Магер, 46), Манюкова, Сас, Піліпенка (к), Шупо (Харашчак, 57), Арцішэўская, Кавалёва (Сіняўская, 57).
Запасныя: Залётава, Гаршкова, Ціхамірава.
АБФФ WU19: Крупнік, Галенка, Пуцыковіч, Бераснёва, Тарадуда, Калюта (Таранава, 81), Вашчук, Беленькая, Пратасюк (Драздова, 81), Вацура (Адамовіч, 73), Яцыновіч (Хафар, 65).
Запасныя: Кавалевіч, Барэйка, Нацяткова, Дашкоўская.
ГАЛЫ: 1:0 — Беленькая (3, у свае вароты, пас — Чарлёнак). 1:1 — Беленькая (21). 2:1 — Харашчак (58, з пенальці за гульню рукой). 3:1 — Арцішэўская (91+, пас — Піліпенка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бераснёва (59), Сас (64).