НАПЕРАДЗЕ — НАЙВАЖНЕЙШАЯ БІТВА Ў ЗАГРЭБЕ
У нядзелю, 27 кастрычніка, камандзе мінскага "Дынама" U19 належыць правесці паядынак у адказ 2-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2024/25.
Нагадаем, што пазаўчора крыху больш удачлівымі аказаліся равеснікі з харвацкай "Лакаматывы" — 2:1.
Гэтым разам супернікі пазмагаюцца ў Загрэбе, на стадыёне "Св. Ёсіп Раднік". Стартавы свісток прагучыць у 14.00 па мясцовым часе (16.00 па беларускім).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Андоры на чале з Антуанам Кьярамонці, асістэнты — Андрэс Віланова Сімара і Луіс Мігель Пінілья Акоста. Чацвёрты суддзя — Антэ Чуляк. Інспектар матчу — Антэ Вуцамілавіч-Шымунавіч (абодва — Харватыя). Дэлегат УЕФА — Маўра Таналіні (Італія).
За развіццём падзей можна сачыць праз тэкставую трансляцыю на сайце УЕФА.