"НА ЖАЛЬ, ЗАСТАЛІСЯ БЕЗ АЧКОЎ"
У чацвер, 3 кастрычніка, "бела-сінія" адкрылі праграму спаборніцтваў у межах агульнага этапа Лігі канферэнцый-2024/25. І ў намінальна дамашняй сустрэчы крыўдна саступілі шатландскаму "Хартсу" — 1:2.
Пасля матчу галоўны трэнер нашай каманды Вадзім СКРЫПЧАНКА назвал гульню роўнай, паскардзіўся на няправільныя дзеянні ў атацы ў самай канцоўцы, якія прывялі да прапушчанага гола, пракаментаваў эпізод з траўмай бразільскага абаронцы Раі.
Відэа размешчана на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".