НА ВЫЕЗДЗЕ СУПРАЦЬ "ЛАКАМАТЫВЫ" U19
У сераду, 23 кастрычніка, каманда Дзмітрыя Лянцэвіча стартуе ў 2-м раўндзе "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2024/25.
Паядынак з харвацкай "Лакаматывай" U19 адбудзецца ў горадзе Карлавац, на стадыёне "Бранка Чаўлавіч-Чаўлек". Пачатак у 14.00 па мясцовым часе (15.00 па беларускім).
Нашы хлопцы выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Чэхіі на чале з Ладыславам Шыкшаем, памочнікі — Ян Ванья і Іржы Печанка. Чацвёрты суддзя — Антэ Чуляк. Інспектар матчу — Дражанка Кавачыч (абодва — Харватыя). Дэлегат УЕФА — Даніэл Ёшт (Славенія).
Трансляцыі супрацьстаяння не плануецца.