МЕЛЬНІЧЭНКА І КАРАТАЙ ЗГУЛЯЛІ ЗА МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2003 год нараджэння, правяла ў Салігорску кантрольны паядынак з мясцовым "Шахцёрам" (Д1). І ўзяла верх — 2:0.
Унёсак у дасягненне станоўчага выніку зрабілі і два прадстаўнікі мінскага "Дынама". Нападніка Трафіма МЕЛЬНІЧЭНКУ замянілі на 60-й хвіліне, брамнік Арцём КАРАТАЙ з’явіўся на газоне на 80-й.
У аўторак, 15 кастрычніка, беларусаў чакае заключны матч адборачнай кампаніі EURO’2025 (U21) — на выездзе з равеснікамі з Фарэраў.
Фота: прэс-служба ФК "Шахцёр"