МАТЧ ПАМЯЦІ ВАЛЯНЦІНА БЕЛЬКЕВІЧА І ЮРЫЯ ПУДЫШАВА
У суботу, 12 кастрычніка, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А адбудзецца выставачны матч, прысвечаны памяці легенд нашага клуба і беларускага футбола Валянціна Бялькевіча і Юрыя Пудышава. Пачатак у 12.00. Уваход вольны.
На поле выйдуць каманды ветэранаў "бела-сініх" і барысаўскага БАТЭ. Форму гаспадароў апрануць Віталь Варывончык, Аляксандр Марцёшкін, Андрэй Лаўрык, Арцём Чалядзінскі, Сяргей Штанюк, Ігар Тарлоўскі, Сяргей Гурэнка, Фёдар Лукашэнка, Аляксандр Лухвіч, Антуан Маёраў, Алег Чарняўскі, Міхаіл Макоўскі, Віталь Булыга, Аляксандр Вяжэвіч. Функцыі галоўнага трэнера ўскладзены на Юрыя Вяргейчыка.
Запрашаем прыйсці на трыбуны і ўшанаваць памяць выдатных майстроў, чыя гульня выклікала ўсхапленне і натхненне ў некалькіх пакаленняў заўзятараў і тых, хто толькі пачынаў займацца футболам!
Адзначым, што са дня смерці Валянціна Бялькевіча мінула 10 гадоў, а Юрыю Пудышаву ў 2024-м споўнілася б 70…
Ініцыятарам правядзення матчу выступіла грамадскае аб'яднанне "Клуб заўзятараў мінскага "Дынама" (пры падтрымцы ФК "Дынама-Мінск", ФК БАТЭ і АБФФ).