ЛАПАВУХАЎ І БАНІ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 23-ГА ТУРА
АБФФ прадставіла сваю версію "каманды тыдня" па выніках 23-га гульнявога дня айчыннага топ-дывізіёна-2024.
У гэту адзінадцатку не маглі не трапіць 21-гадовыя футбалісты мінскага "Дынама" — Фёдар ЛАПАВУХАЎ і Аміян БАНІ, якія выдатна спрацавалі ў дамашнім паядынку з "Іслаччу" (2:0).
Брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі зрабіў найлепшы сэйв тура, а яго MVP быў прызнаны івуарыйскі легіянер, які адзначыўся шыкоўнымі галамі на 51-й і 89-й хвілінах.