КВІТКІ НА МАТЧЫ СА "СЛАВІЯЙ" І "АРСЕНАЛАМ" — СА ЗНІЖКАЙ
У гэтым месяцы "бела-сініх" чакае яшчэ два дамашнія супрацьстаянні чэмпіянату Беларусі-2024. У суботу, 19 кастрычніка, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі пазмагаюцца са "Славіяй" (пачатак у 21.00), у аўторак, 29-га, — з "Арсеналам" (19.00).
Запрашаем заўзятараў на трыбуны Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама"! У пагоні за тытулам нашым хлопцам вельмі патрэбна падтрымка!
Плюс ёсць мажлівасць сэканоміць пры набыцці квіткоў адразу на абодва матчы. Атрымлівайце зніжку ў 25% — на Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне, а таксама ў клубным фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).