ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — З "СУХОЙ" ГУЛЬНЁЙ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўная дружына нашай краіны працягвае выступленні ў кваліфікацыі Лігі нацый-2025 — і ў межах групы 3 дывізіёна С у намінальна дамашняй сустрэчы разыйшлася ўнічыю 0:0 з супернікамі з Паўночнай Ірландыі.
На поле "ZTE Арэны" ў венгерскім Залаэгерсегу выйшлі два футбалісты мінскага "Дынама". Усе 90 хвілін адпрацавалі брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які зрабіў сем сэйваў і стаў безумоўным героем вечера, а таксама абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, які традыцыйна прымерыў капітанскую павязку.
Зараз лідарамі "пулькі" з 5 ачкамі ў актыве з’яўляюцца беларусы і балгары. У паўночнаірландцаў — 4, у люксембуржцаў — 1.
Менавіта з прадстаўнікамі Бенілюкса падначаленыя іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра пазмагаюцца ў аўторак, 15 кастрычніка.
Фота: vk.com/belarusff