Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У ВЕРАСНІ

3.10.2024

Завершана галасаванне па вызначэнні найлепшага футбаліста "бела-сініх" у першым восеньскім месяцы.

Пераможцам намінацыі і ўладальнікам адмысловага прыза ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline — стаў галкіпер Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які адпрацаваў ад званка да званка ўсе пяць паядынкаў у элітным дывізіёне. Прычым у чатырох захаваў свае вароты ў недатыкальнасці.

У апытанцы, арганізаваным у афіцыйнай групе мінскага "Дынама" ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце", паўдзельнічала 280 чалавек. На карысць Лапавухава выказалася 224 (80%). Далей месцы размеркаваліся так: 2. Раі — 18 (6,43%). 3. Педра Ігар — 14 (5%). 4. Вадзім Пігас — 13 (4,64%). 5. Дзмітрый Падстрэлаў — 11 (3,93%).