ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "АРСЕНАЛАМ"
У аўторак, 29 кастрычніка, наша каманда святкавала шостую запар дамашнюю чэмпіянатную перамогу з лікам 2:0. Гэтым разам адоленым аказаўся дзяржынскі "Арсенал".
Пасля фінальнага свістка вялікі мясны бокс ад партнёра мінскага "Дынама" — Маладзечненскага мясакамбіната уручылі брамніку Фёдару ЛАПАВУХАВУ.
Такой была традыцыйная ўзнагарода MVP паядынку. 21-гадовы футбаліст заслужыў прызнанне за некалькі выратаванняў, галоўнае і самае эфектнае з якіх адбылося на 15-й хвіліне яшчэ пры нулях на табло.