ФУТБАЛІСТКІ "ДЫНАМА"-БДУФК МОГУЦЬ ЗГУЛЯЦЬ У ХАРВАТЫІ
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны пачала падрыхтоўку да запланаваных на канец месяца афіцыйных паядынкаў.
У межах 1-га раўнда плэй-оф чэмпіянату Еўропы-2025 належыць змагацца з суперніцамі з Чэхіі — 25 і 29 кастрычніка. Адзначым, што абодва матчы адбудуцца ў харвацкай Вяліка-Горыцы.
Настаўнік Юрый Малееў, які паралельна ўзначальвае "Дынама"-БДУФК, уключыў у выязны спіс 22 футбалісткі. У тым ліку восем прадстаўніц "бела-сініх" — абаронцаў Зарыну КАПУСЦІНУ, Арыну СІТНІКАВУ, Юлію СЛЯСАРЧЫК, хаўбекаў Настассю КАВАЛЁВУ, Дар’ю МАНЮКОВУ, Ганну ПІЛІПЕНКУ, Ганну САС, Настассю ШУПО.
У выпадку пераадолення бар’ера беларускі аспрэчаць пуцёўку ў фінальны турнір кантынентальнага форума з пераможцам пары Азербайджан — Партугалія.