Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛУЦК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

31.10.2024

У суботу, 2 лістапада, падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі чакае дамашні паядынак 27-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2024. Змагацца са "Слуцкам" належыць на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Пачатак у 18.30.

КВІТКІ

Кошт — 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35 рублёў). Пакупайце:

- на Ticketpro;

- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;

- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).

У дзень супрацьстаяння квіткі можна набыць у касах стадыёна — з 11.00 да 19.30.

Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С23, для прыхільнікаў "цукравікоў" выдзелены В12 і В13.

Увазе ўладальнікаў пашпарта заўзятара! Вазьміце яго з сабой і зафіксуйце візіт спецыяльным штампам у фан-зоне — да пачатку ці ў перапынку. Астатнім жа рэкамендуем абзавесціся карыснай карткай, якая дазваляе разлічваць на прызы на наведванне дуэляў мінскага "Дынама" ў родных сценах.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ў цэнтры сталіцы будзе малавоблачна, без ападкаў — пры тэмпературы +2+4 градусы.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

Уваход на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку з боку вул. Кірава адкрыюць у 17.00.

ФОРМА

Гаспадары зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (брамнік — цалкам у жоўтым).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам, памочнікі — Аляксей Вайцяшонак (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск). Чацвёрты — Сяргей Клімашэўскі.

Інспектар матчу — Юрый Дупанаў.

Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (усе — Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5".