"ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛАВІЯ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" сустрэнуцца каманды, якія на пару маюць дзесяць чэмпіёнскіх тытулаў. Васьміразовыя "бела-сінія" прымуць мазырскую "Славію" ў межах 25-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2024. Пачатак у 21.00.
Прапануем заўзятарам віртуальна пагартаць старонкі афіцыйнай матчавай праграмкі, куды прэс-служба нашага клуба традыцыйна ўключыла шмат цікавай інфармацыі — склады, прадстаўленне суперніка, статыстычныя даныя, постар Дзмітрыя Падстрэлава.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе прыняць удзел у розыгрышы прызоў у перапынку супрацьстаяння.