"ДЫНАМА-МІНСК" — "АРСЕНАЛ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
У аўторак, 29 кастрычніка, "бела-сінія" ў родных сценах правядуць паядынак 26-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе. У апанентах — дзяржынскі "Арсенал". Гульня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" пачнецца ў 19.00.
Прапануем заўзятарам пазнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, падрыхтаванай клубнай прэс-службай. Унутры — разнастайная статыстычная інфармацыя, прадстаўленне "кананіраў", склады каманды, постэр Уладзіміра Хвашчынскага і шмат чаго яшчэ.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе прэтэндаваць на атрыманне аднаго з прызоў у перапынку сустрэчы.