БЕЛЫЯ СУПРАЦЬ БАРДОВЫХ
На стадыёне імя Мехдзі Гусэйнзадэ ў азербайджанскім Сумгаіце завершана арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку стартавага тура агульнага этапа Лігі канферэнцый-2024/25 паміж мінскім "Дынама" і шатландскім "Хартсам".
Неглядзячы на то што гульня пройдзе без гледачоў, кола пытанняў, якое абмяркоўвалася на сустрэчы, аказалася вялікім — на такім узроўні дробязяў няма.
У тым ліку былі прадстаўлены камплекты формы, у якіх супернікі выйдуць на поле сёння увечары.
Наша каманда зрабіла выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у жоўтым). У гасцей — бардовы верх і ніз (галкіпер — увесь у бірузовым).
Судзейская брыгада з Швецыі на чале з Махамедам Аль-Хакімам апране чырвоныя майкі і чорныя трусы.
Нагадаем, што матч пачнецца ў 20.45 па мясцовым часе (19.45 па беларускім). Жывы эфір — на тэлеканале СТВ.