"БЕЛА-СІНІЯ" АДПРАВІЛІСЯ Ў ХЕЛЬСІНКІ

Сёння раніцай аўтобус з мінскімі дынамаўцамі на борце ўзял курс з клубнай базы ў Стайках на Вільнюс, адкуль потым стартуе авіярэйс да Хельсінкі. У сталіцы Фінляндыі "бела-сініх" чакае паядынак агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25 з мясцовым ХІКам — у чацвер, 24 кастрычніка.
Трэнерскі штаб на чале з Вадзімам Скрыпчанкам уключыў у выязны склад 23 футбалісты:
брамнікі — Арцём КАРАТАЙ, Фёдар ЛАПАВУХАЎ, Іван ШЫМАКОВІЧ;
абаронцы — Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, Уладзіслаў КАЛІНІН, Вадзім ПІГАС, Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, Дзяніс ПАЛЯКОЎ, РАІ;
паўабаронцы — Джозэф АКОРА, Аміян БАНІ, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Глеб ЖЭРДЗЕЎ, Данііл КУЛІКОЎ, Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, Павел СЯДЗЬКО, Аляксандр СЯЛЯВА, Ігар ШКОЛІК;
нападнікі — Стэфан АЛЬФРЭД, Іван БАХАР, ПЕДРА ІГАР, Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ.
Па-за абоймай засталіся Раман Бегуноў, Аляксандр Сачыўка, Данііл Сілінскі і Раймонд Адэола, якія ўзнаўляюцца пасля пашкоджанняў.