АПРАБАВАЛІ ГАЗОН АРЭНЫ Ў СУМГАІЦЕ
Менш за содні да старту мінскага "Дынама" ў агульным этапе Лігі канферэнцый-2024/25.
У сераду, 2 кастрычніка, дзейсныя чэмпіёны Беларусі пазнаёміліся са стадыёнам імя Мехдзі Гусэйнзадэ ў азербайджанскім Сумгаіце, дзе пазмагаюцца з шатландскім "Хартсам".
Перадматчавая трэніроўка традыцыйна цягнулася каля гадзіны, а першыя 15 хвілін былі адкрытымі для прадстаўнікоў СМІ.
Адзначым, што заўтра на месцы правядзення паядынку чакаецца яснае надвор’е пры тэмпературы +19+21 градус.