АЛЯКСАНДР ПАЎЛАЎ — У ТРЭНЕРСКІМ ШТАБЕ "БЕЛА-СІНІХ"
У спісе асістэнтаў настаўніка мінскага "Дынама" Вадзіма Скрыпчанкі здарылася папаўненне — да выконвання абавязкаў прыступіў вядомы айчынны спецыяліст Аляксандр ПАЎЛАЎ.
У бытнасць футбалістам ураджэнец Бялынічаў, які дзейнічаў на пазіцыі паўабаронцы, станавіўся шматразовым чэмпіёнам Беларусі ў форме барысаўскага БАТЭ, таксама выступаў за магілёўскі "Днепр", салігорскі "Шахцёр" і казахстанскі "Акжэтпес". Мае ў актыве 13 матчаў за нацыянальную зборную краіны.
Па сканчэнні гульнявой кар’еры пачаў працаваць у трэнерскім штабе сталічнага "Энергетыка"-БДУ (2019-22). Напрыканцы 2022-га ўзначаліў "Віцебск", які ў наступным сезоне вярнуў у элітны дывізіён.
Зычым Аляксандру Валер’евічу максімальных поспехаў разам з нашым клубам!