Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АКАЗАЛІСЯ МАЦНЕЙШЫМІ ЗА "КАНАНІРАЎ"

29.10.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 26-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — АРСЕНАЛ (ДЗЯРЖЫНСК) — 2:0 (1:0)
МІНСК. 29 кастрычніка. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 19.00. 3320 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Шыпіца, С.Фірыновіч, С.Гідрэвіч (усе — Гродна).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Калінін, Палякоў, Раі, Дземчанка (Кулікоў, 70), Сялява (к), Бахар (Сядзько, 75), Падстрэлаў (Жэрдзеў, 84), Альфрэд (Мельнічэнка, 84), Педра Ігар (Школік, 75).
Запасныя: Шымаковіч, Гаўрыловіч, Акора, Бані, Хвашчынскі.
АРСЕНАЛ: Сарока, Чыж, Аруцюнян (Андрэ, 71), Лавец (к) (Фрэд Жуніор, 82), Арашкевіч, Волкаў (Бабіч, 71), Аціла, Гадзяеў, Скшынецкі (Сакута, 87), Вягера, Агееў (Луцік, 46).
Запасныя: Санько, Каўрук, Пятрэнка, Пазняк, Прыгодскі.
ГАЛЫ: 1:0 — Падстрэлаў (28, пас — Бахар). 2:0 — Педра Ігар (66, пас — Падстрэлаў).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бахар (29), Сялява (33), Гадзяеў (49), Пігас (67), Чыж (85).