АБОДВА ПАЯДЫНКІ З "ЛАКАМАТЫВАЙ" U19 ПРАВЯДЗЕМ У ХАРВАТЫІ
Сталі вядомы дэталі супрацьстаянняў мінскага "Дынама" U19 у 2-м раўндзе "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2024/25.
У апанентах у падначаленых Дзмітрыя Лянцэвіча — равеснікі з "Лакаматывы" з Харватыі. Абодва матчы адбудуцца ў гэтай балканскай краіне і пачнуцца ў 14.00 па мясцовым часе.
Першы, выязны для "бела-сініх", у сераду, 23 кастрычніка, прыме стадыён "Бранка Чаўлавіч-Чаўлек" у Карлавацы.
Сустрэча ў адказ, намінальна дамашняя для нашых хлопцаў, пройдзе ў Загрэбе, на стадыёне "Св. Ёсіп Раднік", — у нядзелю, 27-га.