Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Чэрвень

9.06.2024

Адолелі суперніц з ніжняй часткі табліцы.

9.06.2024

Інфармацыя пра два вельмі цікавыя паядынкі.

8.06.2024

Але агульны вынік адмоўны.

8.06.2024

Двойчы прапусцілі пасля перапынку.

7.06.2024

Трыа дынамаўцаў на полі.

6.06.2024

Матч з камандай, адставанне ад якой зараз — тры ачкі.

5.06.2024

На запасным полі стадыёна "Дынама".

4.06.2024

Не дазволіў забіць "кананіру" Дзмітрыю Радзікоўскаму.

4.06.2024

Адправімся на поўнач рэспублікі.

3.06.2024

Супрацьстаянне з аўтсайдарам Д2 атрымалася вельмі напружаным.

3.06.2024

Дзякуем за этап кар’еры ў складзе "бела-сініх"!

3.06.2024

Удзельнікі галявой камбінацыі ў гасцявой дуэлі з "кананірамі".

3.06.2024

Стартуем у новым розыгрышы другога па значнасці нацыянальнага спаборніцтва.