ЗОНА АКТЫЎНАСЦІ "БЕЛА-СІНІХ" У ПАРКУ ГОРКАГА
У суботу, 1 чэрвеня, адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Менавіта да гэтай даты быў прымеркаваны першы дабрачынны фестываль-кірмаш "Магія дзяцінства", арганізатарам якога выступіў Мінскі Міжнародны клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў.
У мерапрыемстве ў сталічным Цэнтральным парку імя Горкага прыняў удзел і дзейсны чэмпіён Беларусі — мінскае "Дынама". Зона актыўнасці "бела-сініх" чакаема выклікала вялікую цікавасць: тут спаборнічалі ў кікеры і футболе, фатаграфаваліся з маскотам Дынамошам, атрымлівалі ў падарунак брэндаваныя паветраныя шарыкі.
Спадзяемся, гэтыя хлопчыкі і дзяўчаты, якія выдатна бавілі час, у будучыні стануць сапраўднымі прыхільнікамі гульні нумар адзін, а таксама заўзятарамі нашай каманды!