ЗНІЖКІ Ў ФАН-ШОПЕ ДА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ КЛУБА
Заўтра наш любімы клуб адсвяткуе чарговы, ужо 97-ы, дзень нараджэння. У гонар свята заўзятараў "бела-сініх" чакае традыцыйны тыдзень зніжак!
З 18 па 25 чэрвеня ўключна па спецыяльных цэнах можна набыць фірмовую прадукцыю з сімволікай васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі — у прыватнасці, заплечнікі і кашалькі ад "Галантэі", так запатрабаваныя летам майкі і шорты, асобныя пазіцыі з калекцыі PUMA і іншыя якасныя карысная тавары.
Карыстайцеся прапановай анлайн ці ў афіцыйным фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24, штодня з 10.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).