ЮНЫЯ ГУЛЬЦЫ "ДЫНАМА"-БДУФК АТРЫМАЛІ КАШТОЎНЫ ДОСВЕД
Дзявочая зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалісткамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, правяла трэнінг-кэмп у Маскве. Працоўная праграма ўключыла кантрольныя сустрэчы з мясцовымі суперніцамі.
Каштоўны досвед атрымала і квартэт прадстаўніц "Дынама"-БДУФК — абаронцы Дар’я ГАРШКОВА і Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, хаўбек Настасся КАВАЛЁВА, форвард Алена РАБРОВА.
Адзначым, што падначаленыя Ўладзіміра Шындзікава працягваюць падрыхтоўку да старту ў дывізіёне "В" чэмпіянату Еўропы-2024/25 (WU19).
1.6. ЦСКА — БЕЛАРУСЬ WU19 — 6:1 (ГАРШКОВА была заменена на 46-й хвіліне, КАВАЛЁВА — на 80-й, КАЛІНОЎСКАЯ і РАБРОВА адыгралі другі тайм)
4.6. Спартак-мол — БЕЛАРУСЬ WU19 — 5:3 (КАЛІНОЎСКУЮ замянілі на 75-й хвіліне, КАВАЛЁВУ — на 85-й, ГАРШКОВА з’явілася на полі на 55-й, РАБРОВА — на 75-й)
Фота: vk.com/wfbelarus