ВЫЗНАЧАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ЧЭРВЕНІ!
У першым летнім месяцы мінскія дынамаўцы прадэманстравалі стаадкоткавы вынік: у межах найвышэйшай лігі адолелі "Арсенал" (2:1), "Слуцк" (5:0), "Нёман" (2:1) і БАТЭ (2:0), дзякуючы чаму ўзняліся на верхнюю таблічную прыступку, плюс разгромам "Міёр" (8:0) заваявалі пуцёўку ў 1/8 фінала нацыянальнага Кубка.
Цяпер жа прыйшоў час выбраць найлепшага футбаліста "бела-сініх" на паспяховым адрэзку. Пераможцы намінацыі атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі — кампаніі Winline.
Кандыдатаў традыцыйна пяцёра. Гэта абаронца Раман БЕГУНОЎ, хаўбекі Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ і Павел СЯДЗЬКО, форварды Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА і Ўладзімір ХВАШЧЫНСКІ.
Апытанка арганізавана ў афіцыйнай клубнай групе ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".