ВЫРАТУЕМ ЖЫЦЦЁ МАЛЕНЬКАМУ АРЦЁМУ!
Заклікаем усіх, хто наведае ў нядзелю, 23 чэрвеня, матч "бела-сініх" з "Нёманам" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", паўдзельнічаць у дабрачынным кірмашы!
…Некалькі месяцаў таму ў сям’ю Пад’ялоўскіх прыйшла вялікая бяда: маленькаму Арцёму паставілі страшны дыягназ "Міапація Дзюшэна", асноўнымі праявамі якой з’яўляюцца слабасць мышц, цяжкасці пры рухах, праблемы з гаворкай. Без лячэння сярэдняя працягласць жыцця людзей з такім генетычным захворваннем складае толькі каля 20 гадоў…
Выправіць жахлівую сітуацыю здольны прэпарат "Элевідзіс", якія неабходна аднаразова увесці дзіцяці да наступлення 5 гадоў. Арцёму столькі споўніцца 14 жніўня — часу застаецца зусім няшмат.
Становішча ўскладняе кошт лякарства — 2 900 000 даляраў ЗША, што абсалютна непасільна для мамы хлопчыка, якая працуе настаўніцай у сельскай школе.
Але разам мы можам дапамагчы здарыцца цуду!
Пералічыце любую суму грошай указанымі на апублікаванай ніжэй карцінцы спосабамі. І абавязкова зазірніце на дабрачынны кірмаш перад чэмпіянатным супрацьстаяннем мінскага "Дынама" і "Нёмана".
Валанцёры са скарбонкамі для ахвяраванняў размясцяцца адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку — з 18.00. Там жа тавары ручной працы будуць прадаваць айчынныя майстры-умельцы — выручаныя сродкі потым перавядуць на спецыяльны рахунак для Арцёма.
Плюс адбудзецца маментальная латарэя з квіткамі цаной 5 рублёў. Галоўны прыз — белая фірмовая футболка PUMA.
Вельмі спадзяемся на Вашу падтрымку!