"ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 31 ЛІПЕНЯ Ў 16.00
У сераду, 31 ліпеня, вызначацца ўдзельніцы вырашальнай стадыі жаночага Кубка краіны-2024. Мінскаму "Дынама"-БДУФК, чатырохразоваму ўладальніку трафея, у межах 1/2 фіналу належыць на выездзе пазмагацца з "Віцебскам".
Паядынак адбудзецца ў паўночным абласным цэнтры, на полі са штучным пакрыццём ЦСК (пр-т Люднікава, 12). Пачатак у 16.00.
Падначаленыя Юрыя Малеева прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым).
Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Дзмітрый Жахоўскі, памочнікі — Ігар Харытонаў (абодва — Наваполацк) і Віктар Абраменкаў. Чацвёрты — Максім Клімовіч (абодва — Віцебск). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
Сачыць за развіццём падзей анлайн дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.