Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВАЛЯВАЯ ПЕРАМОГА НАД "АРСЕНАЛАМ"

1.06.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Найвышэйшая ліга

Матч 11-га тура

АРСЕНАЛ (ДЗЯРЖЫНСК) — ДЫНАМА-МІНСК — 1:2 (1:1)
БАРЫСАЎ. 1 чэрвеня. Стадыён "Гарадскі". Пачатак у 18.00. 375 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Кульбакоў, С.Цяслюк (абодва — Гомель), Ю.Хомчанка (Віцебск).
АРСЕНАЛ: Плотнікаў, Радзікоўскі (Герасімаў, 70), Аруцюнян (Атрашкевіч, 57), Мялкоўскі (Бабіч, 46), Лавец (Мацяш, 69), Арашкевіч, Гадзяеў (Жэўнераў, 88), Скшынецкі (к), Пагостнаў, Агееў, Пазняк.
Запасныя: Санько, Васільеў, Леўкавец, Пятрэнка, Сакута.
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Быкаў (Швяцоў, 90), Паліцевіч (к), Гаўрыловіч, Раі, Школік (Хвашчынскі, 69), Сялява, Дземчанка, Сядзько (Падстрэлаў, 61), Мельнічэнка (Мялёшын, 90), Адэола (Жэрдзеў, 61).
Запасныя: Каратай, Бегуноў, Апяцёнак, Сакалоўскі.
ГАЛЫ: 1:0 — Гадзяеў (34). 1:1 — Раі (39, пас — Сядзько, з вуглавога). 1:2 — Хвашчынскі (78).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Хвашчынскі (79).