Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УПЭЎНЕНА ПЕРАМАГАЕМ У МІЁРАХ

19.06.2024

Кубак Беларусі-2024/25

Матч 1/16 фінала

МІЁРЫ (Д3) — ДЫНАМА-МІНСК — 0:8 (0:6)
МІЁРЫ. 19 чэрвеня. ФСК. Пачатак у 18.00. 1250 гледачоў. 
СУДДЗІ: Д.Жахоўскі (Наваполацк), Ю.Хомчанка, К.Пакулін (абодва — Віцебск).
МІЁРЫ: Даўгяла (Мазін, 86), Кручанюк, Марчанка (Грачуха, 77), Канонік (Барыла, 77), Шокель, Барысаў (Парахонька, 86), Пахірка (Буры, 77), Дубіновіч, Іваноў (Каранеўскі, 86), Лебедзеў (Старавойтаў, 57), Чарняўскі (к).
Запасныя: Руды, Антанёнак, Касцюкевіч.
ДЫНАМА-МІНСК: Каратай, Пігас, Швяцоў, Сачыўка (к) (Ніжнік, 61), Міхайрын, Быкаў (Кролік, 46), Школік (Аляксандраў, 65), Дземчанка (Сакалоўскі, 46), Падстрэлаў, Мельнічэнка (Адэола, 46), Жэрдзеў.
Запасны: Лапавухаў.
ГАЛЫ: 0:1 — Сачыўка (6, пас — Жэрдзеў, з вуглавога). 0:2 — Жэрдзеў (18, пас — Быкаў). 0:3 — Быкаў (23, пас — Сачыўка). 0:4 — Падстрэлаў (27, пас — Пігас). 0:5 — Школік (35, пас — Сачыўка). 0:6 — Падстрэлаў (40, пас — Жэрдзеў). 0:7 — Падстрэлаў (65). 0:8 — Дубіновіч (75, у свае вароты, пас — Жэрдзеў).