ТРАФІМ МЕЛЬНІЧЭНКА — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 13-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 13-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне.
Упершыню ў кар’еры ў сімвалічную зборную трапіў Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА — нападнік мінскага "Дынама", якое ў родных сценах у самай канцоўцы даціснула супернікаў з "Нёмана" (2:1).
Менавіта 17-гадовы талент стаў аўтарам пераможнага гола на 83-й хвіліне.