ТРАФІМ МЕЛЬНІЧЭНКА — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "НЁМАНАМ"
Маладзечненскі мясакамбінат — надзейны партнёр нашага клуба — працягвае ўзнагароджваць MVP у складзе "бела-сініх" па выніках кожнай дамашняй гульні.
Сёння ўвечары мінскія дынамаўцы адолелі "Нёман" з лікам 2:1 у межах 13-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне. Аб’ёмісты мясны бокс уручылі Трафіму МЕЛЬНІЧЭНКУ.
Менавіта 17-гадовы форвард напрыканцы супрацьстаяння адзначыўся пераможным голам — дарэчы, першым для сябе ў айчыннай найвышэйшай лізе. Віншуем!