ТРАФІМ МЕЛЬНІЧЭНКА ДЭБЮТАВАЎ ЗА БЕЛАРУСКУЮ ЗБОРНУЮ U21
Завяршыўся першы з двух кантрольных паядынкаў зборных Мальты і Беларусі, сфарміраваных з хлопцаў не старэйшых за 2004 год нараджэння. У выніку госці атрымалі ўпэўненую перамогу — 2:0.
На такім узроўні дэбютаваў 17-гадовы нападнік мінскага "Дынама" Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, які быў уключаны ў стартавы склад і заменены на 70-й хвіліне.
Яшчэ адзін спарынг на выспе, размешчанай у Міжземным моры, войска Сяргея Яромкі правядзе 8 чэрвеня.
Фота: прэс-служба АБФФ