Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

СЁННЯ 70 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЮРЫЯ КУРНЕНІНА

14.06.2024

14 чэрвеня 1954-га нарадзіўся Юрый КУРНЕНІН, які з’яўляўся адным з ключавых футбалістаў мінскага "Дынама" другой паловы 70-х — 80-х гадоў мінулага веку.

У складзе "бела-сініх" за амаль тузін сезонаў правёў 370 афіцыйных матчаў (33 галы), аказаўся непасрэдна датычным да ўсіх камандных дасягненняў.

Лідарскія якасці, нястомнасць, бясстрашнасць леваногага ўніверсала максімальна раскрыліся ў чэмпіянаце СССР-1982. У якасці прыкладу варта прыгадаць дамашні паядынак з "Кайратам" напрыканцы кастрычніка, калі Курненін аформіў хет-трык, прычым зафіксаваў канчатковыя лічбы на табло — 3:2 — на 89-й хвіліне. Атрыманы тым вечарам вялізарны зарад станоўчых эмоцый дапамог дынамаўцам ударна правесці заключны адрэзак турніру — і ўпершыню заваяваць ганаровы трафей.

У гісторыю нашага клуба ўвайшоў і як аўтар першага еўракубкавага гола — 14 верасня 1983-га на сваім полі ў супрацьстаянні 1/16 фінала Кубка чэмпіёнаў у вароты швейцарскага "Грасхопера" (1:0).

Падчас выступленняў за "бела-сініх" таксама станавіўся бронзавым прызёрам саюзнай найвышэйшай лігі (1983), уключаўся ў спіс "33 найлепшых футбалісты сезона ў СССР" (1982, 1983, 1984).

Па завяршэнні гульнявой кар’еры працаваў трэнерам, у тым ліку ўзначальваў родную каманду (красавік-1999 — чэрвень-2000).

Юрый Анатольевіч раптоўна памёр 30 ліпеня 2009-га. Але памяць аб сапраўднай легендзе жыве ў сэрцах яго родных, блізкіх, сяброў, калег і ўсіх прыхільнікаў айчыннага футбола…