СЯРГЕЙ ПАЛІЦЕВІЧ — 90 ХВІЛІН ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
На сталічным стадыёне "Дынама" завяршыўся кантрольны паядынак галоўных дружын Беларусі і Расіі. Госці аказаліся мацнейшымі — 4:0.
На газон выйшаў адзіны прадстаўнік нашага клуба — абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ адыграў ад званка да званка з капітанскай павязкай на рукаве.
Адзначым, што для вопытнага футбаліста гэта быў 46-ы матч за нацыянальную зборную роднай краіны.
У аўторак, 11 чэрвеня, падначаленыя іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра правядуць чарговы спарынг — з ізраільцянамі ў Венгрыі.