СПАРЫНГ З "МІНСКАМ" — 8 ЧЭРВЕНЯ
Паўзу, якая ўзнікла ў айчыннай найвышэйшай лізе-2024 ў сувязі з паядынкамі нацыянальных каманд, "бела-сінія" традыцыйна запоўняць спарынгам — у суботу, 8 чэрвеня, згуляюць з "Мінскам".
Месца сустрэчы — запасное поле стадыёна "Дынама". Пачатак у 12.30.
Адзначым, што трэнерскі штаб Вадзіма Скрыпчанкі не зможа разлічваць на групу футбалістаў: Фёдар Лапавухаў і Сяргей Паліцевіч выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, Арцём Каратай і Трафім Мельнічэнка — у моладзевую, Павел Апяцёнак, Міхаіл Аляксандраў і Арцём Сакалоўскі — на юніёрскую.
Кантрольны матч запланаваны да паказу на нашым Youtube-канале.