"СМАРГОНЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 15 ЧЭРВЕНЯ Ў 15.00
У суботу, 15 чэрвеня, наша жаночая каманда правядзе гасцявы паядынак 13-га тура свайго чэмпіянату-2024 са "Смаргонню". Месцам сустрэчы стане стадыён ГАКЦАР у Гродна (вул. Камунальная, 3А). Стартавы свісток прагучыць у 15.00.
Футбалісткі "Дынама"-БДУФК згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Віктар Залескі, памочнікі — Анатоль Муха і Міхаіл Сямёнаў (усе — Мінск). Чацвёрты — Таццяна Данькоўская (Гродна). Інспектар матчу — Уладзіслаў Драчэўскі (Мінск).
Жывы эфір супрацьстаяння арганізуе Youtube-канал WF Belarus.