СЭЙВ ФЁДАРА ЛАПАВУХАВА — НАЙЛЕПШЫ Ў 11-М ТУРЫ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла ўладальніка чарговай намінацыі па выніках 11-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
Аўтарам найлепшага сэйва тура прызнаны брамнік мінскага "Дынама" Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які на 23-й хвіліне выязнога матчу з "Арсеналам" з-пад папярэчыны выцягнуў мяч пасля ўдара суперніка галавой з блізкай адлегласці.
Нагадаем, што "бела-сінія" ў далейшым усё ж прапусцілі, але здолелі пераламіць ход падзей і дабылі валявую перамогу — 2:1.