Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

РЭЗЕРВІСТЫ "ДЫНАМА" СВЯТКУЮЦЬ ДРУГУЮ ПЕРАМОГУ ЗАПАР

28.06.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Матч 13-га тура

АБФФ U17 (МІНСК) — ДЫНАМА-МІНСК-2 — 0:2 (0:2)
МІНСК. 28 чэрвеня. Стадыён тэхнічнага цэнтра АБФФ. Пачатак у 17.30. 150 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Палтаржыцкі (Чэрвень), Ю.Нізоўцаў, А.Яцкевіч (абодва — Мінск).
АБФФ U17: Матысюк, Казмярчук, Аўтко, Стануль (к) (Раманаў, 46), Ткачоў, Бязрукаў (Дзяржынскі, 23), Аўсянікаў, Мішын, Жывушка (Скамароўскі, 57), Аляксандраў (Гусеў, 75), Пулькач (Вольскі, 46).
Запасныя: Робак, Серада, Струк, Леанцюк, Губарэвіч.
ДЫНАМА-МІНСК-2: Каратай, Дубатоўка, Апяцёнак, Туравец (Ліцвін, 62), Дубовік (Ісачэнка, 70), Жачко, Кролік, Сакалоўскі (Грабцэвіч, 80), Міхайрын (Арсеньеў, 62), Ніжнік, Будзько (к).
Запасныя: Фралоў, Каняхін, Коўш, Адамовіч, Лісоўскі.
ГАЛЫ: 0:1 — Будзько (9, пас — Саколоўскі). 0:2 — Жачко (42).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Ткачоў (20).