РАІ І ПАВЕЛ СЯДЗЬКО — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 11-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 11-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне.
У ганаровай адзінадцатцы знайшлося месца для пары прадстаўнікоў мінскага "Дынама", якое святкавала валявую выязную перамогу 2:1 над "Арсеналам".
Адзначанымі аказаліся бразільскі абаронца РАІ (параўняў лік на 39-й хвіліне) і хаўбек Павел СЯДЗЬКО (галявая перадача).
Дарэчы, для Раі гэта другое ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 4-га тура), для Сядзько — трэцяе (пасля 4-га і 7-га).