ПРАЗ ДВА ТЫДНІ АДПРАВІМСЯ Ў МІЁРЫ
Завершана лёсаванне 1/16 фінала Кубка Беларусі-2024/25. Менавіта тут на турнірны шлях выходзяць клубы найвышэйшай лігі, якім належыць на выездзе пазмагацца з прадстаўнікамі ніжэйшых дывізіёнаў.
Мінскае "Дынама" пачне барацьбу за трафей у Міёрах, дзе сустрэнецца з мясцовай аднайменнай камандай (Д3). Матч адбудзецца ўжо 18 ці 19 чэрвеня.
Адзначым, што наш супернік раней адолеў віцебскі "Газавік" (3:2) і "Асіповічы" (2:1 у дадатковы час).
Астатнія пары гэтай стадыі выглядаюць так:
Хваля (Пінск, Д2) — Шахцёр (Салігорск)
Крумкачы (Мінск, Д3) — Днепр (Магілёў)
Энергетык-БДУ (Мінск, Д2) — Слуцк
Слонім-2017 (Д2) — Дынама-Брэст
Ліда (Д2) — Віцебск
Бумпрам (Гомель, Д2) — Славія (Мазыр)
Орша (Д2) — Арсенал (Дзяржынск)
Маладзечна-2017 — Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Ніва (Долбізна, Д2) — Гомель
Макслайн (Віцебск, Д2) — Нафтан (Наваполацк)
Д-Медыа (Мінск, КФК) — БАТЭ (Барысаў)
Лакаматыў (Гомель, Д2) — Іслач (Мінскі р-н)
Баранавічы (Д2) — Смаргонь
Юні Ікс Лабс (Мінск, Д3) — Нёман (Гродна)
Белшына (Бабруйск, Д2) — Мінск