ПЕРШЫ МАТЧ З "ПЮНІКАМ" ПРАВЯДЗЕМ 10 ЛІПЕНЯ
Два з паловай тыдні застаецца да старту мінскага "Дынама" ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА-2024/25.
Нагадаем, што за пуцёўку ў наступны этап належыць супернічаць з армянскім "Пюнікам" з Ерэвана.
Першы, дамашні для нашай каманды, матч пройдзе ў сераду, 10 ліпеня, у венгерскім Мезякёвешдзе, на стадыёне "Гарадскі". Пачатак у 20.45 па мясцовым часе (21.45 па беларускім).
Інфармацыя аб гульні ў адказ, а таксама аб тэлетрансляцыі аблдвух супрацьстаянняў будзе публікавацца па меры паступлення.