ПЕРШАЯ ЛІГА: НА ВЫЕЗДЗЕ СУПРАЦЬ "ОРШЫ"
У нядзелю, 16 чэрвеня, рух па дыстанцыі чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне працягне "Дынама-Мінск-2", якому належыць адправіццу ў Оршу. Паядынак 11-га тура з аднайменнай камандай адбудзецца на стадыёне "Гарадскі" (вул. Леніна, 39) і пачнецца а 17-й гадзіне.
Кошт квітка — 2 рублі (дзіцячы — 1).
Нашы хлопцы прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале са Станіславам Ананьевым (Віцебск), асістэнтамі якога стануць Вячаслаў Бучкін (Полацк) і Ігар Харытонаў (Наваполацк). Чацвёрты суддзя — Сяргей Сізікаў (Орша). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
У жывым эфіры гульню пакажа Youtube-канал АБФФ.