ПЕРШАЯ ЛІГА: ЧАКАЕМ У ГОСЦІ "ЛІДУ"
У суботу, 8 чэрвеня, наш моладзевы склад у родных сценах прыме "Ліду" ў межах 10-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне.
Паядынак адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А і пачнецца ў 16.00. Уваход для гледачоў — вольны.
Гаспадары поля згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале са Станіславам Ананьевым, асістэнтамі якога стануць Дзмітрый Галавач і Кірыл Пакулін (усе — Віцебск). Чацвёрты суддзя — Сяргей Набокін. Інспектар матчу — Валер Вялічка. Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (усе — Мінск).
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.