ПЕРАМОЖНЫ ГОЛ ГАННЫ ПІЛІПЕНКІ
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны згуляла другі выязны спарынг з апаненткамі з Ірана. І зноў узялв верх — гэтым разам 1:0.
Значны ўнёсак у дасягненне выніку зрабілі футбалісткі "Дынама"-БДУФК. Цалкам матч правялі Дар’я МАНЮКОВА і Ганна ПІЛІПЕНКА, якая стала аўтарам пераможнага гола на 47-й хвіліне. Настасся МАГЕР і Яна АРЦІШЭЎСКАЯ былі заменены на 46-й, Арына СІТНІКАВА — на 87-й. Юлія СЛЯСАРЧЫК з’явілася на полі на 46-й, Настасся ШУПО — на 68-й, Аліна ЧАРЛЁНАК — на 87-й.
Нагадаем, што некалькімі днямі раней беларускі аказаліся мацнейшымі з лікам 3:0.
Фота: abff.by